2 траўня 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менскводаканал»: Свіслач можа затапіць праспект Пераможцаў і Дразды

39
«Менскводаканал»: Свіслач можа затапіць праспект Пераможцаў і Дразды

Гідравузел на Заслаўскім вадасховішчы мае патрэбу ў тэрміновым капітальным рамонце.

Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на пасяджэнні камісіі ў надзвычайных сітуацыях пры Менгарвыканкаме заявіў начальнік вытворчасці ў эксплуатацыі Вілейска-Менскай воднай сістэмы УП «Менскводакана» Павел Крук. Паводле ягоных слоў, у 2013 годзе спецыялісты БНТУ правялі абследаванне тэхнічнага стану гідразбудавання Заслаўскага вадасховішча. Была выяўленая змена характарыстык трываласці жалезабетонных канструкцый і элементаў, якія сведчаць аб спрацаванасці маналітных частак збудавання.

- Гэты гідравузел быў пабудаваны яшчэ ў 1956 годзе, - тлумачыць Павел Крук. - Разліковы тэрмін яго эксплуатацыі - 100 гадоў, аднак, калі не зрабіць капітальны рамонт, ён можа гэтулькі не прастаяць. Мы правялі дыягностыку збудавання і вызначылі яго слабыя месцы. Напрыклад, неабходна замяніць металічныя замкі, маюць патрэбу ў капітальным рамонце таксама дзве бетонныя берагавыя асновы. Бліжэйшым часам іх спрацаванасць наўрад ці прычыніцца да сур'ёзных наступстваў. Аднак пра капітальны рамонт варта падумаць ужо цяпер. Праект работ перакладкі трубчастага дрэнажу грэблі, узмацнення бетоннай часткі канструкцыі, аднаўлення цэласнасці ахоўнага пласта бетону, капітальнага рамонту або замены сегментных засавак гідравузла ацэньваецца ў 2 млрд рублёў, а сам комплекс работ - у 20 млрд. Сума пакуль прыкладная.

Паводле слоў спецыяліста, калі адбудзецца разбурэнне бетоннай часткі грэблі, то паводле найгоршага сцэнару развіцця падзей можа ўзнікнуць затапленне вадасховішчаў, размешчаных ніжэй за Заслаўскае, - Крыніцы і Драздоў. У выніку іх дамбы будуць разбураныя, і Свіслач не зможа прапусціць ваду, якая паступіла ў яе. Атрымаецца нібы корак, затор. Адпаведна, рака выйдзе з берагоў і пачне падтопліваць прылеглую мясцовасць. Уздзеянне вады будзе адчувацца на тэрыторыі ад вадасховішча Дразды да парку ім. М. Горкага. Пры гэтым сур'ёзна пацерпяць такія значныя аб'екты дарожнай інфраструктуры, як праспект Пераможцаў і МКАД.

Камісія ў надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Менгарвыканкама Уладзіміра Кухарава прапанавала УП «Менскводаканал» падрыхтаваць абгрунтаваную прапанову праекта капітальнага рамонту гідравузла Заслаўскага вадасховішча для ўключэння яго ў выдатковую частку бюджэту Менска на 2015 год. Таксама было пастаноўлена правесці ў красавіку гэтага года вучэнні для супрацоўнікаў розных гарадскіх службаў і Менскай гарадской управы МНС, каб адпрацаваць дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, звязаных з падтапленнямі сталіцы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках