2 траўня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Меркаванне пасла Шагала - ягоныя асабістыя фантазіі

4
Марына Адамовіч: Меркаванне пасла Шагала - ягоныя асабістыя фантазіі

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча адказала на абвінавачванні пасла Ізраіля.

Марына Адамовіч не згодная з выказваннямі Іосіфа Шагала пра беларускіх палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі гэты спадар выказвае афіцыйную пазіцыю сваёй дзяржавы, то яна вартая жалю. Мяркую, гэтая пазіцыя вартая ацэнкі міжнароднай супольнасці, бо краіна, якая пазіцыянуе сябе як дэмакратычная, наўрад ці можа карыстацца такімі дваістымі стандартамі. Што тычыцца фактуры, якую выклаў спадар Шагал, то яна таксама не адпавядае рэальнасці. Мякка кажучы, гэта ягоныя асабістыя фантазіі. Бо, па-першае, ён выказаў сваю ацэнку на падставе меркавання толькі адной праваабарончай арганізацыі Amnesty International, няхай і вядомай і аўтарытэтнай у свеце. Мяне ж цікавіць пазіцыя і беларускіх праваабаронцаў, і пазіцыя Еўрапейскага Звязу. І для мяне відавочна, што ў Беларусі 11 палітвязняў.

Што тычыцца абвінавачванняў спадара Шагала, што гэтыя людзі кідалі камяні ў Дом ураду, то, адзіны, хто мог бы кідаць камяні з іх, - гэта Мікалай Статкевіч. Але нават у нашым «самым справядлівым у свеце» судзе такога абвінавачвання яму не выставілі. Таму, мяркую, добрасумленнасць такіх выказванняў не патрабуе каментара. У тым ліку таму, што спадар Шагал тыражуе на ўвесь свет інфармацыю, якая адпавядае афіцыйным рэлізам краіны і таго, хто ў выніку гэтых закалотаў атрымаў магчымасць захаваць уладу», - сказала Марына Адамовіч.

Таксама яна выказалася адносна слоў Іосіфа Шагала аб тым, што зняволеныя пісаць просьбы аб памілаванні «не хочуць, аддаюць перавагу застацца героямі ў турме».

«Ва ўсім свеце ёсць прыстойныя людзі і непрыстойныя, тыя, для каго словы «гонар» і «годнасць» нешта значаць, і тыя, для каго нешта значаць толькі грошы. Не толькі ў дачыненні да Мікалая, а і адносна ўсіх астатніх хлопцаў абсалютна відавочна, што яны, па-першае, захоўваюць сваю годнасць, па-другое, робяць гэта не толькі дзеля сябе, але таксама і для таго, каб у нашай краіне ў далейшым было вернутае права чалавека на ўласнае меркаванне, свабоду і дэмакратыю», - сказала Марына Адамовіч.

Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал у інтэрв'ю ізраільскаму каналу RTVI заявіў, што з пункту гледжання Ізраіля беларускія палітвязні з'яўляюцца крымінальнікамі.

Пазіцыя ізраільскага амбасадара адносна палітвязняў ужо крытыкавалася ў Беларусі. У 2012 годзе падчас прэс-канферэнцыі Іосіф Шагал на пытанне пра палітвязняў у Беларусі адказаў: «Я - грамадзянін Ізраіля, у нас няма палітвязняў. Што да Беларусі, то я не ведаю, мне трэба пачытаць газеты».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках