2 траўня 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малочны дэфіцыт у Берасці

71
Малочны дэфіцыт у Берасці

Жыхары горада ў здзіўленні ад таго, што ў мясцовых крамах можна купіць толькі малочныя прадукты 1,5% тлустасці.

Апошнімі днямі супрацоўнікі берасцейскіх гандлёвых аб'ектаў у чарговы раз вымушаныя апраўдвацца перад абуранымі пакупнікамі, якія пазбаўленыя магчымасці набыць малако нармальнай тлустасці, а не разведзенае вадой.

Як распавёў адзін з мясцовых жыхароў, які назваўся Мікалаем Іванавічам, распавёў, што спецыяльна з самай раніцы аб'ездзіў усе крамы, размешчаныя ў берасцейскім мікрараёне «Вулька» і акрамя малака 1,5% нічога не знайшоў. «Тады я паехаў у «Карону», затым у «Еўраопт» - але і там было пуста. Спрабаваў пагаварыць з прадаўцамі, тыя адказваюць, што малака іншай тлустасці паступае ў гандлёвыя кропкі вельмі мала, і яно літаральна за гадзіну ўсё разыходзіцца. У чым праблема? Няўжо і, праўда, як жартуюць у народзе, што нашае малако «ўцякло» на Алімпіяду? І чаму нельга, улічваючы попыт насельніцтва, выпускаць 1,5% малака менш (каб не застойвалася на паліцах), а з вялікім адсоткам тлустасці столькі, каб задаволіць попыт?» - здзіўляецца жыхар Берасця.

Як высветліў карэспандэнт charter97.org, з такой «малочнай» праблемай сутыкаюцца і ў іншых мікрараёнах горада. Больш за тое, назіраецца дэфіцыт не толькі нармальнага малака, але і кефіру - яго таксама не заўсёды знойдзеш на крамных паліцах. Раней з крамаў знікала і сметанковае масла.

Дэфіцыт малочных прадуктаў у берасцейскім рэгіёне з'яўляецца не першы раз. У свой час гэтаму пытанню прысвячалі нават калегіі ўпраўлення гандлю мясцовага аблвыканкама з удзелам міністра гандлю, дзе гучалі жальбы, што перапрацоўчай малочнай галіне не стае магутнасцяў. Мясцовыя жыхары такое сцверджанне ўспрымаюць як абсурд, паколькі вядучае прадпрыемства вобласці - «Савушкін» - пастаянна нарошчвае пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расею ды іншыя краіны. Куды больш праўдападобная версія, што знікненне малака звязана з тым, што перапрацоўшчыкі такім чынам дамагаюцца падвышэння коштаў, спасылаючыся на стратнасць паставак на ўнутраны рынак.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках