25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Парфянкова этапавалі ў Горкі

Палітвязня Парфянкова этапавалі ў Горкі

Васіля Парфянкова 11 лютага накіравалі ў выпраўленчую калонію №9 у Горках.

Да гэтага часу ён утрымліваўся ў следчым ізалятары №7 у Жодзіна, піша сайт ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 5 снежня Першамайскі суд Менска прысудзіў Парфянкова да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду», які быў накладзены на актывіста ў пачатку года. Тэрмін палітвязень пачаў адбываць у калоніі №9 у Горках.

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю па амністыі. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўстанавілі прэвентыўны нагляд.

Васілю Парфянкову можна пісаць па адрасе: 213410, Магілёўская вобласць, горад Горкі, вуліца Дабралюбава, 16, ВК9.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках