30 красавiка 2024, aўторак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 чалавек загінулі праз снегавую віхуру ў ЗША

8
25 чалавек загінулі праз снегавую віхуру ў ЗША

Колькасць загінулых у выніку снегавой віхуры ў ЗША, паводле ўдакладненых звестак, дасягнула 25 чалавек.

У ліку загінулых апынулася цяжарная жыхарка Нью-Ёрка, што трапіла пад снегапрыбіральную машыну. Дзіця загінулай лекары здолелі выратаваць, зрабіўшы цэзараў разрэз. У ліку ахвяр непагадзі апынуліся і два чалавекі, якія дапамагалі выслабаніць грузавік, што захрас у снезе на адной шашы ў Паўночнай Караліне, піша Lenta.ru.

Дзеля снегавых віхур на тэрыторыі ЗША 14 лютага былі скасаваныя 2,1 тысячы авіярэйсаў. Негадзь прычынілася да таго, што дзясяткі тысяч кветак - традыцыйнага падарунка ў Дзень святога Валянціна - не былі на часе дастаўленыя кліентам. У розных частках ЗША без электразабеспячэння, перапыненага праз снегапады, засталіся блізу 1,2 мільёна чалавек. У васьмі штатах - ад Вірджыніі да Мэна - ужо некалькі дзён не працуюць школы.

Зіма 2013-2014 гадоў ужо паставіла ў ЗША рэкорд у колькасці ападкаў. Паводле стану на пачатак лютага, у Вашынгтоне, Дэтройце, Бостане, Чыкага, Нью-Ёрку і Сэнт-Луісе выпала дзве-тры сярэднія для гэтага часу года нормы ападкаў.

Шторм, што прынёс моцныя снегапады на Усходняе ўзбярэжжа ЗША, увечары 14 лютага зрушыўся ў бок Канады. Аднак сіноптыкі прагназуюць на выходных новыя снегапады, якія прынясе атмасфэрны фронт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках