30 красавiка 2024, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста Майдана жыўцом спалілі ў аўтамабілі

26
Актывіста Майдана жыўцом спалілі ў аўтамабілі

Аўтамабіль «Таёта» разам з уладальнікам згарэў у Запарожскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загаранне адбылося праз тое, што невядомы стрэліў у бензабак аўтамабіля, ад чаго той загарэўся. У пятніцу, 14 лютага, стала вядома, што загінулым з'яўляецца Сяргей Сянека, які быў актыўным удзельнікам Аўтамайдана. Пра гэта мясцоваму сайту 061 распавяла знаёмая сям'і загінулага.

Са слоў жанчыны, жонка здолела пазнаць мужа толькі праз заручальны пярсцёнак, бо ўсё цела пацярпелага абгарэла. Акрамя Аўтамайдана загінулы таксама займаўся прыватным прадпрымальніцтвам. Якая менавіта дзейнасць Сяргея Сянекі магла стаць матывам для забойства, высвятляе міліцыя.

Крыніца ў праваахоўных органах таксама пацвердзіла інфармацыю аб забойстве актывіста. Гэтае здарэнне ўнесенае ў Адзіны рэестр расследаванняў як наўмыснае забойства (арт.115, ч.1 КК).

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках