30 красавiка 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэйвік запатрабаваў PlayStation

60
Брэйвік запатрабаваў PlayStation

Нарвэжскі тэрарыст запатрабаваў, каб ягоную гульнявую прыстаўку PlayStation 2 замянілі на больш новую трэцюю вэрсію.

Таксама Андэрс Брэйвік намагае, каб на прыстаўцы быў "доступ да дарослых гульняў", якія ён бы мог сам выбіраць, паведамляе РІА "Новости".

Акрамя гэтага, зняволены патрабуе палепшыць варункі ягонай штодзённай праходкі, а таксама даць права на больш вольныя стасункі з вонкавым светам. Нарвэжскага тэрарыста з меркаванняў бяспекі ўтрымліваюць асобна ад іншых зняволеных. Брэйвік сцвярджае, што ён мае права на больш шырокі "выбар дзейнасці" праз сваю ізаляцыю.

Як вынікае з ліста Брэйвіка, ён схільны ацэньваць варункі свайго ўтрымання як "катаванне". "Галадоўка не скончыцца датуль, пакуль міністр юстыцыі Андэрс Анундсэн і кіраўнік папраўчых устаноў не пакінуць ставіцца да мяне як да жывёліны", - напісаў тэрарыст. Бліжэйшым часам ён паабяцаў назваць дату пачатку страйку.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках