30 красавiка 2024, aўторак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Краснадара перацялі ўезд у горад праз адлучэнне святла (Відэа)

8

Дзесяць гмахаў у Краснадары, якія належаць Мінабароны, сярод Алімпіяды былі адлучаныя ад электраэнэргіі праз запазычанасць.

Пры гэтым самі жыхары спраўна аплачвалі рахункі. Даведзеныя да роспачы людзі заблакавалі напярэдадні вуліцу Тургенева і дамагліся свайго. У выніку спантаннай акцыі пратэсту, у якой узялі ўдзел дзясяткі чалавек, некалькі сотняў самаходаў на ўездзе ў Краснадар сталі ў шматкіламэтровы корак, паведамляе Life News.

- Святла цэлы дзень няма, усе дамы на электрычнасці, учора вымкнулі святло - дзіця было галоднае, - успамінае жыхар дома Станіслаў Каваленка.

Будаўніцтва гмахаў у Краснадары пачалося на замову Міністэрства абароны. З 2012 года кіроўная кампанія жылога комплексу не праводзіла разлікі з пастаўнікам электраэнэргіі, у той час як жыхары дамоў спраўна аплачвалі рахункі за святло. Завінавачанасць за электрычнасць расла і на сённяшні дзень складае блізу 30 мільёнаў рублёў.

- Мы вымушаныя былі 12-13 лютага ўвесці абмежаванні ў пастаўцы электрычнасці. Разумеем, што закладнікамі сталіся простыя людзі, але ў нас не было іншага выйсця з сітуацыі, - шкадуе дырэктар філіі ААТ «НЭСК-Электрасеткі» Эдуард Гравіт.

На працягу некалькіх гадоў кіраўнікі кампаніі комплексу мяняліся штогод. Цяпер дом лічыцца за КК «Славянка». Высветлілася, што паводле ўмовы гэтая арганізацыя абслугоўвае толькі ўнутрыкватэрныя і ўнутрыпляцоўкавыя сеткі, а падстанцыі і кабельныя лініі засталіся неахопленыя. Кіраўніцтва «Славянкі», якое знаходзіцца ў Маскве, у сваю чаргу просіць для развязання праблемы звярнуцца да губернатара рэгіёну.

- Губернатару таксама не да нас, ён цяпер на Алімпійскіх гульнях, а мы самі сабе - дзеці ў нас галодныя. Учора а 09:00 мы дамагліся свайго - нам далі святло, - распавядае жыхарка дома Вера Шаўцова.

Свайго людзі дамагліся толькі пасля перацінання трасы. Але пакуль спрэчка паміж кіроўнай кампаніяй і пастаўнікам электраэнэргіі застаецца неразвязанай, святло ў дамах у кожны момант могуць адлучыць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках