30 красавiка 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовы менчук арганізаваў бізнэс наркотыкамі з маці і бабуляй

21

Паслугамі гандляроў наркатычнымі сродкамі карысталася вялікая колькасць жыхароў Менска.

Супрацоўнікамі аддзялення кантролю за распаўсюджваннем наркотыкаў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Ленінскага РУУС сталіцы падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, што накіраваныя на спыненне распаўсюджвання псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт, затрыманы 19-гадовы менчук.

У кватэры затрыманага знойдзена і канфіскавана 35 грамаў небяспечнага псіхатропнага рэчыва, а таксама 40 грамаў сумесяў для палення, прызначаных для рэалізацыі.

У гэтай гісторыі характэрна тое, што сам гандляр спецыфічным «таварам» з кватэры не выходзіў наогул. Прымаў заказы і аплату праз інтэрнэт, а пасля выкідваў «дурман» праз фортку пакупнікам, якія чакалі на вуліцы. Падбіраў «пасылку» адзін «прадстаўнік», які афармляў заказ на дзесяць, а то і пятнаццаць чалавек за раз. Паслугамі гандляра карысталася вялікая колькасць жыхароў раёна, таму ў прадаўца мелася нават свая так званая «ахова», паведамляе прэс-служба РУУС Ленінскага раёна.

За адзін дзень пакупнікоў было ад 20 да 30 чалавек - моладзь ва ўзросце ад 17-ці да 30-ці гадоў. А так як «бізнэс» быў пастаўлены на паток, то дапамогу дылера ў меру сваіх сіл і магчымасцяў аказвалі маці і бабуля.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках