30 красавiка 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі таямніцу «жывога каменя» з Марса

11
Навукоўцы разгадалі таямніцу «жывога каменя» з Марса

Даследчыкі разгадалі таямніцу паходжання загадкавага каменя, які нечакана з’явіўся побач з марсахода Opportunity.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA.

У сярэдзіне студзеня побач з марсаходам з'явіўся «госць» - добра прыкметны камень, якога не было на здымку за 3536-ы сол (марсіянскі дзень) з пачатку місіі. «Камень не ведама адкуль» выклікаў вялікі ажыятаж у СМІ і сярод аматараў астраноміі.

Навукоўцы вылучылі дзве версіі паходжання каменя: першая даводзіць пра тое, што ён быў нейкім чынам выкінуты колам марсахода, а другая - што гэты фрагмент пароды быў выбіты ўдарам метэарыта.

Даследчыкі пацвердзілі правільнасць першай гіпотэзы, да расчаравання прыхільнікаў іншапланетнай версіі паходжання каменя. Са слоў Рэя Арвідсана, супрацоўніка Універсітэта Вашынгтона ў Сэнт-Луісе, які таксама з'яўляецца адным з кіраўнікоў місіі, на пазнейшых фотаздымках Opportunity бачны яшчэ адзін камень, на які марсаход наехаў і адламаў ягоную частку.

«Як толькі мы крыху перасунулі Opportunity пасля абследавання таямнічага каменя, мы ўбачылі крыху вышэй на схіле перавернуты камень, у якога быў падобны выгляд. Мы пераехалі яго, можна ўбачыць след. Вось адкуль з’явіўся гэты загадкавы камень», - патлумачыў Арвідсан.

Камень быў даследаваны, высветлілася, што парода ўтрымлівае надзвычай шмат серы і магнію. Назапашванне гэтых элементаў у пародзе магло адбыцца за кошт дзеяння вады. Са слоў Арвідсана, «гэты працэс мог адбывацца адносна нядаўна непасрэдна пад верхнім пластом або досыць даўно ў глыбіні пароды, а затым эрозія разбурыла верхні пласт, і камень трапіў пад нашы колы».

Мяркуецца, што цяпер марсаход адправіцца ўверх па схіле для далейшага вывучэння пароды.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках