30 красавiка 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскім «аўтарынку» адбыўся мітынг прадпрымальнікаў

144

Прадпрымальнікі пратэставалі супраць высокай арэнднай платы.

Мітынг, які адміністрацыя назвала несанкцыянаванай акцыяй, прайшоў у пятніцу 14 лютага на тэрыторыі «аўтарынку» ў Малінаўцы. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач. Ён даслаў у рэдакцыю фота з мерапрыемства.

Прадпрымальнікі патрабуюць зніжэння арэнднай платы ў сектары продажу запчастак. Цяпер стаўка арэнды даходзіць да 78 еўра за квадратны метр. Прадпрымальнікі патрабуюць зніжэння арэнднай платы на 40%, гарантаваны адпачынак, зніжэння кошту заезду на разгрузку, а таксама дадатковую бясплатную плошчу для кожнага гандлёвага месца для дэманстрацыі тавару.

Наступны збор ІП «аўтарынку» прызначаны на пятніцу, 21 лютага. Мітынг пачнецца а 11:00.

Напісаць каментар 144

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках