30 красавiка 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Чубрык: Многія прадпрыемствы апынуцца на мяжы банкруцтва

16
Аляксандр Чубрык: Многія прадпрыемствы апынуцца на мяжы банкруцтва

Эканоміка Беларусі завісла, а ўлады бяздзейнічаюць.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў фінансавыя вынікі арганізацый у 2013 годзе. Дакумент Белстата пракаментаваў дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык, піша «Салiдарнасць».

«У параўнанні з 2012 годам бачым прыкметнае пагаршэнне эканамічных паказчыкаў. Напрыклад, такі паказчык, як выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг. У параўнанні з мінулым годам рост склаў усяго 10%, што фактычна раўназначна падзенню.

Калі сачыць за дынамікай, то найбольшае пагаршэнне прыпадае на чацвёрты квартал года. Гэта значыць, на той момант, калі ўрад і Нацыянальны банк пачалі ажыццяўляць план сумесных дзеянняў. Ён меркаваў правядзенне жорсткай грашова-крэдытнай і фіскальнай палітыкі, скарачэнне дзяржаўных праграм і г.д.», - сказаў ён.

Са слоў эксперта, характэрным з'яўляецца рост колькасці прадпрыемстваў, якія становяцца стратнымі пасля скарачэння субсідый. Асабліва прыкметна гэта ў сельскай гаспадарцы. Тут, пры ўмове істотнага змяншэння субсідый, стратнымі стануць больш за палову прадпрыемстваў.

Іншымі словамі, першыя вынікі сумесных дзеянняў урада і Нацбанка паказалі: прадпрыемствы дзяржсектара без бюджэтных субсідый прыкметна асядаюць.

«Што рабіць дзяржаве ў такой сітуацыі? Калі працягваць у тым жа кірунку, то многія прадпрыемствы апынуцца на парозе банкруцтва. А калі даводзіць справу да канца і пачынаць працэдуру банкруцтва, то размова ўжо пойдзе пра рэструктурызацыю эканомікі. Калі ж спыніць план і вярнуцца да практыкі субсідавання дзяржсектара, то немінуча наступіць чарговы валютны крызіс», - сказаў Аляксандр Чубрык.

Пакуль што эксперт не бачыць прыкметаў таго, што дзяржава стала на шлях ажыццяўлення таго або іншага варыянту дзеянняў. Фактычна, эканоміка завісла на ростанях, а ўлады бяздзейнічаюць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках