30 красавiка 2024, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны ЗША стварыла піцу з рэкордным тэрмінам прыдатнасці

27
Мінабароны ЗША стварыла піцу з рэкордным тэрмінам прыдатнасці

Дзе б піца не захоўвалася, яна ўсё роўна будзе прыдатнай для ежы.

Навукоўцы, якія працуюць паводле замовы Мінабароны ЗША, стварылі піцу, якая прыдатная для ежы нават пасля трох гадоў захоўвання без лядоўні або маразільнай камеры, паведамляе Associated Press.

«Вы можаце тры гады захоўваць піцу ў прамым сэнсе слова на прылаўку і яна ўсё роўна застанецца прыдатнай для ежы», - заявілі прадстаўнікі навукова-даследчага цэнтра войска ЗША ў Націку, які займаецца падрыхтоўкай і харчаваннем вайскоўцаў.

Агенцтва адзначае, што стварэнне піцы заняло ля двух гадоў. Галоўная праблема, з якой давялося сутыкнуцца навукоўцам, заключалася ў тым, што вільгаць ад начыння піцы пераходзіла ў цеста, што стварала ўмовы для з'яўлення цвілі і хваробатворных мікробаў. Каб перамагчы залішнюю вільготнасць навукоўцы павялічылі адсотак вільгацеўтрымліваючых прадуктаў - цукру, солі і сіропу.

Акрамя таго, для стварэння піцы з такім вялікім тэрмінам прыдатнасці прыйшлося змяніць кіслотнасць таматнага соусу, сыру і цеста, каб панізіць хуткасць акіслення і замарудзіць размнажэнне бактэрый. Максімальна доўгаму захаванню піцы ў ядомым выглядзе спрыяе і адмыслова распрацаваная металізаваная ўпакоўка, паведамляе «Карэспандэнт».

Піца ўваходзіць у лік страў, якія амерыканскія вайскоўцы найбольш часта просяць уключыць у іх паходныя рацыёны, аднак раней зрабіць гэта не ўяўлялася магчымым праз абмежаваны тэрмін прыдатнасці гэтага прадукту.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках