30 красавiка 2024, aўторак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя разагнала пратэсты супраць дэвальвацыі ў Алматы

6
Паліцыя разагнала пратэсты супраць дэвальвацыі ў Алматы

Паліцыя Алма-Аты затрымала ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што зладзілі незадаволеныя дэвальвацыяй мясцовай валюты.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Актывістаў затрымалі на цэнтральнай плошчы недалёка ад гарадской адміністрацыі. У праваахоўныя органы трапілі блізу 30 чалавек, астатнія актывісты разышліся, удакладняе ў сваім твітэры журналіст «Радыё Азатык» Дзіна Байдзілдаева. Яна дадала, што паліцэйскія затрымлівалі ў асноўным самых актыўных удзельнікаў пратэсту.

Усяго ў мерапрыемстве бралі ўдзел блізу 100 чалавек. Мітынг пачаўся ля Палаца Рэспублікі. Актывісты спрабавалі прарвацца скрозь металічныя агароджы, выстаўленыя вакол плошчы, аднак паліцэйскія стрымалі націск. Неўзабаве колькасць актывістаў павялічылася і ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся да адміністрацыі. Па дарозе яны скандавалі «Наперад, Казахстан!», адзначае Lenta.ru.

Жыхары Казахстана правялі не першы пратэст у сувязі з дэвальвацыяй. 12 лютага ля будынка Нацыянальнага банка ў Алматы некалькі дзясяткаў чалавек запатрабавалі адстаўкі кіраўніка банка Кайрата Келімбетава. Той мітынг паліцыя не разганяла.

Улады Казахстана абвясцілі аб дэвальвацыі тэнге 11 лютага 2014 года. Сваё рашэнне яны растлумачылі спекуляцыямі банкаў, паслабленнем рубля і валютнай палітыкай ЗША. У выніку рэзкага падзення курсу тэнге прыпынілі працу многія абменныя пункты і крамы. Таксама ў шэрагу гандлёвых кропак значна выраслі кошты на прадукты. Кіраўнік Нацбанка са свайго боку заявіў, што дэвальвацыя прайшла паспяхова і што яна паспрыяе росту эканомікі Казахстана.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках