30 красавiка 2024, aўторак, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгор Сітніца: Гаўрыіл Вашчанка - сярод самых выбітных сыноў Беларусі

3

Развітанне з народным мастаком Беларусі Гаўрыілам Вашчанкам адбылося 15 лютага ў сталічным Палацы мастацтваў.

Гаўрыіла Вашчанку пахавалі на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску, піша БелаПАН.

«Для мяне Гаўрыіл Харытонавіч быў і застаецца ўвасабленнем сапраўднага служэння сваёй айчыне, увасабленнем вялікага інтэлекту, вельмі высокай культуры, глыбіннай духоўнасці і абсалютнага яднання з нашай беларускай традыцыяй ва ўсіх яе праявах, - сказаў старшыня Беларускага саюза мастакоў (БСМ) Рыгор Сітніца. - Гэта прыклад найвялікшага служэння нашай нацыянальнай культуры. І ўжо сёння ён становіцца ў шэраг самых выбітных сыноў Беларусі. Таму, безумоўна, гэта страта найвялікшая для ўсіх нас. Аднак страціўшы чалавека, мы не губляем вялікага мастака».

Са слоў мастака Міколы Купавы, Гаўрыіл Вашчанка быў актыўны і як творца, і як грамадска-культурны дзеяч.

«Ён сам па сабе самабытны і непаўторны, гэтак жа, як і ягонае мастацтва, вельмі глыбокае паводле зместу, вобразнае, якое мае свой каларыт і почырк. Гэта магутнае мастацтва, якое са стратай чалавека не губляецца», - падкрэсліў мастак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках