19 траўня 2022, Чацвер, 19:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія СМІ: Захарчанка памкнуўся ў Беларусь

161
Украінскія СМІ: Захарчанка памкнуўся ў Беларусь

Міністр унутраных спраў Украіны ў суправаджэнні спецпадраздзялення «Сокал» з'ехаў у Беларусь.

Пра гэта выданню «Хвиля» паведаміла крыніца ў МУС. Паводле яе слоў, у гэты момант Віталь Захарчанка знаходзіцца побач з мяжой, а магчыма ўжо перайшоў яе. Яго суправаджаюць байцы спецпадраздзялення «Сокал».

Адстаўка міністра ўнутраных спраў і правядзенне незалежнага расследавання ягонага дачынення да рэпрэсій і забойстваў з'яўляецца часткай патрабаванняў дэманстрантаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Нагадаем, парламент у пятніцу прагаласаваў за закон аб амністыі ўдзельнікаў масавых акцый і прыняў закон аб вяртанні Канстытуцыі 2004 года, якая прапануе парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку і істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта, а лідэры апазіцыі падпісалі пагадненне з Віктарам Януковічам.

Онлайн падзей 21 лютага ва Украіне - тут.