24 красавiка 2024, Серада, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніцы ў МУС: Беларусь запатрабавала ад Захарчанкі пакінуць краіну

70
Крыніцы ў МУС: Беларусь запатрабавала ад Захарчанкі пакінуць краіну

Беларусь запатрабавала ад украінскіх экс-міністра Віталя Захарчанкі і бізнэсоўца Сяргея Курчэнкі да 18:00 пакінуць тэрыторыю краіны.

Пра гэта «Хвиле» паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах Рэспублікі Беларусь.

Паводле іх інфармацыі, учора ўвечары праз мяжу на аўтамабілі ў Беларусь трапіў экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка.

Позна ўвечары ў Менск прыляцеў на звычайным пасажырскім авіярэйсе Сяргей Курчэнка. Паводле версіі крыніцы, Курчэнка не выкарыстоўваў свой асабісты борт, баючыся што не атрымае пасадкі. Захарчанка і Курчэнка сустрэліся ў Менску позна ўначы, а раніцай з імі сустрэліся работнікі КДБ і прапанавалі пакінуць краіну да 18-00. У адваротным выпадку, яны будуць затрыманыя.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што Віталь Захарчанка збег з Украіны пад прыкрыццём спецпадраздзялення «Сокал».

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках