Рабочых філіяла «Беларуснафты» прымушаюць купляць неліквідную тушонку
29- 4.02.2014, 13:31
- 29,893
Кіраўніцтва прадпрыемства ўпэўнена, што такім чынам яно дапамагае работнікам.
Супрацоўнікаў РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» прымушаюць купляць рыбныя кансервы і тушонку. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з работнікаў прадпрыемства.
«У РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» усіх прымушаюць купляць па некалькі слоікаў рыбных кансерваў Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната і тушонкі Аршанскага мясакансервавага камбіната, каб дапамагчы разгрузіць ім склады. Усё робіцца ў вуснай форме, але ад прапановы адмовіцца немагчыма», - адзначыў ён.
Намеснік дырэктара Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукта запэўнівае, што супрацоўнікаў прадпрыемства не прымушаюць да куплі кансерваў.
«Мы, каб дапамагчы сваім работнікам, часам набываем тавар па аптовых коштах і з мінімальнай нацэнкай рэалізуем яго толькі сваім супрацоўнікам», - заявіў ён карэспандэнту charter97.org.