25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент настойвае на вызваленні 11 беларускіх палітвязняў

3
Еўрапарламент настойвае на вызваленні 11 беларускіх палітвязняў

Без іх вызвалення і рэабілітацыі адносіны паміж Брусэлем і Менскам не палепшацца.

Пра гэта заявіў БелаПАН кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарак. Ён падкрэсліў, што Еўрапарламент лічыць палітвязнямі 11 грамадзян нашай краіны.

«Афіцыйная колькасць палітвязняў - 11», - гаворыцца ў адказе. Філіп Качмарак таксама падкрэслівае неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. «Без гэтага кроку адносіны паміж Еўразвязам і Беларуссю не палепшацца», - гаворыцца ў лісце.

Дыскусія аб колькасці палітвязняў у Беларусі абвастрылася пасля таго, як 17 лютага «Еўрарадыё» паведаміла аб нефармальнай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў з амбасадарам адной з краін ЕЗ. Як паведаміў пасля размовы праваабаронца Валянцін Стэфановіч, дыпламат заявіў, што Еўразвяз прызнае палітычнымі толькі шасцярых беларускіх зняволеных.

У той жа час беларускія праваабаронцы лічаць палітвязнямі 11 чалавек - Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Андрэя Гайдукова, Васіля Парфянкова, Уладзіміра Яроменка, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенку.

У прадстаўніцтве Еўразвяза ў Менску на просьбу БелаПАН назваць, каго менавіта яны лічаць палітвязнямі ў Беларусі, адказалі: «Спісы палітвязняў па розных прычынах могуць адрознівацца. Па-першае, рознымі могуць быць спісы ў міжнародных праваабарончых арганізацый і тых, што працуюць у Беларусі. Па-другое, колькасць палітвязняў можа быць рознай у розныя перыяды. Для ЕЗ застаецца важным, каб у любым выпадку ўсе палітвязні былі вызваленыя, не з'яўляліся новыя, а сітуацыя з правамі чалавека паляпшалася». У прадстаўніцтве таксама адзначылі, што «ЕЗ прыслухоўваецца да розных пункатаў гледжання, меркаванняў экспертаў, праводзіць маніторынгі, робіць свае ўласныя высновы з сітуацыі і прымае рашэнні самастойна».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках