11 снежня 2018, aўторак, 10:09
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

СМІ: Расейскія войскі пасунуліся да Харкаўскай вобласці

59

Да мяжы Расеі з Украінай у раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

У прыватнасці Цэнтральную ваенную акругу на мяжы з Украінай прадставяць падраздзяленні 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай арміі: 23-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада і 15-я асобная мотастралковая брыгада.

Гэтыя воінскія злучэнні пастаянна дыслакуюцца ў Самары. «Камандуючы акругай - генерал-палкоўнік Багданоўскі зараз знаходзіцца ў Казані, адкуль будзе каардынаваць вылучэннем войскаў», - паведамілі ў штабе Цэнтральнай ваеннай акругі.

Войскі з Самары ў Казань былі перакінутыя самалётамі Ан-12 падчас экстраных вучэнняў, абвешчаных Вярхоўным галоўнакамандуючым РФ Уладзімірам Пуціным.

Пракуратура ЦВА пры вылучэнні войскаў удзельнічаць не будзе, нагляд за выкананнем законнасці будуць ажыццяўляць ваенныя юрысты Паўднёвай ваеннай акругі.

Нагадаем, учора Уладзімір Пуцін унёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Такі парадак прадугледжвае Канстытуцыя РФ. Сенатары ўхвалілі зварот Пуціна аднагалосна.

Фота: РИА Новости