11 снежня 2018, aўторак, 9:25
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

На Данузлаве ўкраінскія маракі вырываюцца з расейскай блакады

13

Марскі тральшчык «Чаркасы» зрабіў спробу прарваць блакаду на возеры Данузлаў.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» распавёў адзін з чальцоў экіпажа карабля.

З ягоных слоў, ля гадзіны таму карабель паспрабаваў прайсці паміж двух раней затопленых расейскіх караблёў. Са слоў суразмоўцы, у «Чаркасаў» гэта амаль атрымалася, аднак да іх падышоў расейскі катэр і ўдарыў у бок. Пасля гэтага насавая частка «Чаркасаў» апынулася на мелі. Экіпаж тральшчыка мае намер і надалей рабіць спробы прарвацца скрозь блакаду.

Разам з тым да экіпажу тральшчыка «Чаркасы» далучыліся трое маракоў з карабля «Чарнігаў», які раней прышвартаваўся да берага. Разам з тым кіраўнік медыяцэнтра Мінабароны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў адзначыў: паводле інфармацыі крыніц з Данузлава, 23 сакавіка на караблях 5-й брыгады надводных караблёў ВМС Украіны адбыўся традыцыйны рытуал узняцця дзяржаўнага сцяга Украіны і сцяга ВМСУ.