25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Парфянкоў правёў у карцэры 23 сутак

2
Палітвязень Парфянкоў правёў у карцэры 23 сутак

Начальства калоніі №9 у Горках адмовілася перадаваць Васілю Парфянкову праваслаўны крыжык.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла грамадская актывістка Вольга Нікалайчык.

«Атрымала ліст ад Васіля Парфянкова і знаходжуся ў нейкім, мякка кажучы, шоку. Праваслаўны крыжык, які я яму купіла і адправіла па яго просьбе, не прапусцілі, насценныя мапы Беларусі і свету таксама. Прапусцілі толькі часопісы і газеты. З 37 сутак на зоне ў Горках ужо было 23 сутак у ШЫЗА. Але як толькі Васіль выйшаў, яго пазбавілі ўсіх спатканняў і перадач, а сядзець яшчэ восем месяцаў. Харчаванне ніякае, чалавек пастаянна галаднаваты. Піша, што над ім татальны кантроль і сістэмнае нерваванне, але кажа, што ўсё вытрымае», - адзначыла яна.

Нагадаем, 5 снежня 2013 года Першамайскі суд Менска прысудзіў Парфянкова да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду».

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю па амністыі. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўстанавілі прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках