Кінакампаніі ЗША забаранілі паказ сваіх фільмаў у Крыме
23- 24.03.2014, 19:15
- 23,488
У кінатэатраў у Крыме няма ніякіх юрыдычных падстаў паказваць фільмы з ЗША.
Найбуйнейшыя амерыканскія вытворчыя кінакампаніі, у тым ліку Paramount Pictures, Sony Pictures, Universal, 20th Century Fox адмаўляюцца перадаваць расейскім дыстрыбутарам правы для паказу фільмаў у Крыме. Пра гэта паведаміў дырэктар кінатэатра ім. Шаўчэнкі, найстарэйшага на паўвостраве, Уладзімір Мірашнічэнка, паведамляе ІТАР-ТАСС.
"Мы правялі перамовы з усімі праваўладальнікамі на тэрыторыі Расеі. Напрыклад, кампанія "Вэст" мае права на кіна-тэатральны паказ на ўсёй тэрыторыі СНД, права на тэрыторыю ў іх, таму няма ніякага канфлікту, у траўні мы атрымліваем копію аднаго з іх фільмаў, рэкламныя матэрыялы і будзем паказваць", - распавёў Мірашнічэнка.
"Расейская кампанія "Цэнтрал Партнершып" здымае свае фільмы - яны ў нас пойдуць без праблем. Але кампанія, яшчэ і дыстрыб'ютар Paramount Pictures, а амерыканскія мэнэджэры з Paramount кажуць, што яны не прызнаюць уваходжанне Крыму", - сказаў ён.
Са слоў Мірашнічэнкі, аналагічную пазіцыю ў дачыненні да расейскіх дыстрыбутараў занялі таксама Sony Pictures, Universal, 20th Century Fox, і шэраг іншых студый. "У такой сітуацыі мы не атрымаем фільмы сусветных вытворцаў ні на ўкраінскай, ні на расейскай мовах. У выніку Крым пазбавіцца магчымасці знаёміцца з новымі фільмамі", - заўважыў ён.
Мірашнічэнка растлумачыў, што ў кінатэатрах у Крыме няма ніякіх юрыдычных падстаў паказваць фільмы з Украіны. "Калі Paramount не дае нам фільмы, як тэрыторыі Расеі, то мы павінны іх браць у украінскай кампаніі B&H, але пракатнае пасведчанне, выдадзенае ім, у Расеі не дзейнічае", - сказаў ён.
"27 сакавіка павінна стартаваць амерыканская карціна Ной, не вядома, што мы будзем рабіць - украінскі дыстрыб'ютар гатовы даць нам фільм на ўкраінскай мове, а расейскія праваўладальнікі кажуць, што не могуць нам яго даць праз пазіцыю кінакампаній. Хутчэй за ўсё возьмем на ўкраінскай мове", - працягнуў ён.