15 снежня 2018, Субота, 4:11
Дзякую вам
Рубрыкі

Узброеныя баевікі ўзялі штурмам карабель «Канстанцін Альшанскі»

17

На борце карабля забарыкадаваліся больш за 20 чальцоў экіпажа.

Невядомыя ўзброеныя людзі на баркасе пад Андрэеўскім сцягам высадзіліся на заблакаваны ў возеры Данузлаў (Крым) карабель «Канстанцін Альшанскі», экіпаж забарыкадаваўся ўнутры карабля, паведамляе прэс-сакратар Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Крыніцы паведамляюць, што да Альшанскага наблізіўся баркас з правага борту. З баркаса U8301 (на яго карме Андрэеўскі сцяг) крычаць «здавайцеся», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сетцы «Фэйсбук».

Селязнёў паведаміў, што чуваць разрывы светлашумавых гранат, стральба з аўтаматаў. «Па верхняй палубе перамяшчаюцца невядомыя ўзброеныя людзі. Экіпаж забарыкадаваўся ў адсеках карабля», - гаворыцца ў яго паведамленні.

А 17.50 прэс-сакратар Мінабароны ў Крыме дадаў: «відаць людзей у ваенна-марской форме».

Разам з тым, адзін з відавочцаў паведаміў у эфіры 5 канала, што на борце карабля забарыкадаваліся больш за 20 чальцоў экіпажа, на судне, якое падышло, знаходзяцца амаль 200 чалавек, піша korrespondent.net.

Як паведамлялася, 24 сакавіка намеснік начальніка галоўнага каманднага цэнтра Узброеных сіл Украіны генерал-маёр Аляксандр Размазнін паведаміў, што ў Данузлаве працягваюць заставацца тры караблі. Яны не могуць пакінуць Данузлаў, паколькі выхад з возера перакрыты затопленымі расейскімі караблямі.

Фота: Oleksii Tamrazov