Радаслаў Сікорскі: Мы павінны супрацьстаяць расейскім драпежнікам
16- 3.03.2014, 18:37
- 20,214
Ні Польшча, ні свет не могуць заплюшчваць вочы на падзеі ва Украіне.
Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі перад сённяшнім пасяджэннем Рады нацыянальнай бяспекі Польшчы, паведамляе TVN24.
Сікорскі назваў падзеі ў Крыме «нічым не справакаванай, падступнай узброенай інтэрвенцыяй у дачыненні да незалежнай дзяржавы».
Як падкрэсліў кіраўнік польскай замежнапалітычнай установы, «ні Польшча, ні свет не могуць гэтага трываць». - Мы ведаем, што драпежнікі набіраюць апетыт падчас ядзення і заданнем вольнага свету з'яўляецца супрацьстаянне гэтай логіцы», - падкрэсліў ён.
Нагадаем, вось ужо цягам тыдня ідзе расейская вайсковая аперацыя ў Крыме.