12 траўня 2024, Нядзеля, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя расейскія «турысты» едуць ва Украіну праз Беларусь

22

Украінскія памежнікі праводзяць аперацыю па недапушчэнні ўезду ў краіну асоб, якія могуць удзельнічаць у правакацыях.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежслужбы Украіны.

Усяго за мінулыя суткі ва Украіну з тэрыторыі РФ не прапусцілі больш за 540 грамадзян, удакладнілі ў ведамстве.

«Некаторыя прыклады. Вандроўнікі, якіх выявілі ў пункце пропуску «Гаптоўка», сцвярджалі, што накіроўваюцца на вяселле да свайго таварыша. Хоць замест падарункаў везлі камуфляжы, маскі, спальныя мяшкі, камплект медыкаментаў, халодную зброю, газавыя балончыкі, выданне расейскай прэсы з матэрыяламі аб палітычным становішчы ва Украіне, мапы, компасы і г.д. Пасля мужчыны назвалі сваё месца працы - адно з прыватных ахоўных агенцтваў у Маскве», - паведамілі ў Дзяржпамежслужбе.

Таксама былі выяўленыя два расейскіх «турыста», якія прабіраліся ва Украіну з Беларусі праз Чарнігаўскую вобласць. Паводле іх сцвярджэння яны збіраліся трапіць у Крым. У іх было таксама некалькі камплектаў камуфляванага адзення і гумовая дубінка.

Нагадаем, да спецмерапрыемстваў аперацыі «Мяжа» прыцягнутыя супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы, МУС і СБУ. Асобна рэзервамі памежнага ведамства, мабільнымі падраздзяленнямі, групамі ўзмацнення дадаткова выстаўляюцца памежныя нарады і прымяняюцца тэхнічныя сродкі кантролю за мяжой.

У пунктах пропуску ажыццяўляецца ўзмоцнены памежны кантроль.

Прынятыя меры з'яўляюцца эфектыўнымі, памежнікі выяўляюць радыкальна настроеных грамадзян Расеі. Большасць з іх накіроўваецца праз чыгуначныя пункты пропуску «Харобічы», «Канатоп», « Хутар-Міхайлоўскі», «Харкаў-пасажырскі» і аўтамабільны пункт пропуску «Гаптоўка», дадалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках