9 лiстапада 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Рагозіну: Мы дзейнічаем у інтарэсах Расеі

83
Лукашэнка - Рагозіну: Мы дзейнічаем у інтарэсах Расеі

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў падчас сустрэчы з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Рагозіным.

Аляксандр Лукашэнка і намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Рагозін абмяркоўваюць пашырэнне беларуска-расейскага ўзаемадзеяння ў ваенна-прамысловым комплексе з улікам сітуацыі, якая складваецца ва Украіне, паведамляе "Інтэрфакс Захад".

"Мэта майго прыезду - паглядзець, што мы можам яшчэ зрабіць з улікам новай сітуацыі", - заявіў у аўторак у Менску Рагозін, сустракаючыся з А.Лукашэнкам.

Пры гэтым ён нагадаў пра сітуацыю ва Украіне, заявіўшы, што хваравіта ўспрымае гэтую тэму. Рагозін паведаміў, што ў пачатку снежня па даручэнні прэзідэнта РФ на чале дэлегацыі прамыслоўцаў Расеі "аб'ехаў увесь усход Украіны, быў у Кіеве". "Крыўдна, што ўсё, што было напрацавана ў гандлёва-эканамічных адносінах, у прамысловым супрацоўніцтве, рэжацца з боку Украіны па прынцыпе - я гэта так назваў - "я на злосць бабулі сабе вушы адмарожу", - сказаў ён.

У сваю чаргу беларускі дыктатар таксама адзначыў, што "ўся сітуацыя, якая складваецца вакол нас, нам не вельмі падабаецца". Разам з тым Лукашэнка нагадаў, што "мы дакладна і выразна заявілі, што нам трэба быць бліжэй адзін да аднаго". "Я сказаў, што ў любой сітуацыі мы будзем з Расеяй", - падкрэсліў ён, заклікаўшы спыніць інсінуацыі на гэтую тэму. А.Лукашэнка нагадаў аб саюзніцкіх адносінах Беларусі і Расеі.

"Мы дзейнічаем зыходзячы з сітуацыі, абстаноўкі, інтарэсаў нашай дзяржавы і інтарэсаў стратэгічнага саюзніка", - падкрэсліў кіраўнік.

"Мы не ўтойваем, што інтэнсіўна развіваем ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, мадэрнізуем ваенна-прамысловы комплекс, спрабуем вырабляць новую прадукцыю на сваіх прадпрыемствах", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, калі гэты працэс "мы будзем звязваць з расейскім ВПК, то будзем больш эфектыўна праводзіць гэтую мадэрнізацыю, і прадукцыя будзе запатрабаваная, перш за ўсё, у Расеі".

Лукашэнка заклікаў Рагозіна абмеркаваць існуючыя актуальныя пытанні і праблемы ў гэтай сферы.

Сёння раніцай у сваім блогу Рагозін напісаў, што едзе "ў Менск на перамовы па падключэнні абаронна-прамысловага комплексу Беларусі да нашай працы".

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках