30 красавiка 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэспандэнта «Белсата» збілі ў Данецку

4

На карэспандэнта беларускага тэлеканала «Белсат» Алеся Баразенку напалі ў Данецку.

Пасля таго, як Баразенка зняў тэлесюжэт, на яго напалі невядомыя і збілі, перадае «Белсат».

Калі карэспандэнт Алесь Баразенка здымаў сюжэт для незалежнага тэлеканала каля будынка Данецкай абласной адміністрацыі, да яго слоў прыслухоўваліся падазроныя маладыя людзі. «Ім, напэўна, нешта не вельмі спадабалася, і яны пачалі за мной сачыць» - распавёў журналіст. Праз некаторы час маладыя людзі дагналі яго і нанеслі некалькі ўдараў у жывот. Яны білі таксама ў твар і рассеклі прадстаўніку «Белсата» вусны.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», што прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках