27 снежня 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць увесці на Данбас міратворцаў ААН

51
Украіна просіць увесці на Данбас міратворцаў ААН

Кіеў не пярэчыць супраць таго, каб правесці сумесную антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе краіны.

Пра гэта сказаў старшыня Вярхоўнай Рады, в. а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў у ходзе тэлефоннай размовы з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, паведамілі ў прэс-службе парламента.

Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю, якая склалася на ўсходзе Украіны. Па словах Аляксандра Турчынава, сітуацыя там, у прыватнасці, у Данецкай і Луганскай абласцях, цалкам паўтарае той сцэнар, які разыгрываўся Расейскай Федэрацыяй у Крыме.

"Расейская Федэрацыя накіроўвае на ўсход нашай краіны спецыяльныя падраздзяленні, якія захопліваюць са зброяй адміністрацыйныя памяшканні і сваімі дзеяннямі ставяць пад пагрозу жыцці сотняў тысяч нашых грамадзян", - сказаў ён, патлумачыўшы, што сітуацыя адрозніваецца ад той, што была ў Крыме, "таму што большасць насельніцтва не жадае падтрымліваць сепаратыстаў".

Кіраўнік парламента паведаміў, што цяпер пачалася буйнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя, для таго каб абараніць грамадзянскае насельніцтва нашай краіны.

"Украінскія грамадзяне просяць ўладу абараніць іх ад тэрарызму і ўзброеных злачынцаў. Мы не можам пакінуць нашых грамадзян сам-насам з узброенымі тэрарыстамі, якія пагражаюць іх жыццю і здароўю і спрабуюць разарваць краіну на кавалкі", - сказаў ён.

Разам з тым, Аляксандр Турчынаў адзначыў, што ўлады прымаюць меры, "якія павінны стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне". У прыватнасці, гаворка ідзе пра рэфармаванне заканадаўства ў частцы дэцэнтралізацыі ўлады.

"Гаворка ідзе пра істотнае пашырэнне паўнамоцтваў тэрытарыяльных абшчын, фармаванне выканаўчых органаў улады мясцовымі саветамі, пашырэнне матэрыяльнай і фінансавай самастойнасці рэгіёнаў", - адзначыў кіраўнік парламента.

Ён падкрэсліў, што ўлада гатовая супрацоўнічаць з прадстаўнікамі грамадскасці з усіх рэгіёнаў Украіны для таго, каб з усімі наладзіць канструктыўны дыялог, "але тэрарызму і расейскай агрэсіі мы будзем супрацьстаяць".

Акрамя таго, каб сусветная супольнасць паказала правамернасць дзеянняў украінскіх праваахоўнікаў і вайскоўцаў падчас контртэрарыстычнай аперацыі, Аляксандр Турчынаў прапанаваў Пан Гі Муну правесці сумесную аперацыю з міратворчымі сіламі ААН.

"Мы не адмаўляем і вітаем, калі пры вашай дапамозе будзе праведзеная сумесная антытэрарыстычная аперацыя на Усходзе. Тады спецыялісты і назіральнікі самі змогуць засведчыць легітымнасць і правамернасць нашых дзеянняў", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, Пан Гі Мун адзначыў, што ўлады распачалі тыя крокі, "якія былі неабходныя для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў цэлым і на Усходзе і Поўдні ў прыватнасці".

"Хачу выказаць вам сваю поўную падтрымку як вам асабіста, так і народу Украіны. Вы можаце цалкам разлічваць на ААН як на партнёра. Я зраблю усё, што ад мяне залежыць, каб сітуацыя хутчэй вырашылася мірным шляхам", - падсумаваў Генеральны Сакратар ААН.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках