20 траўня 2024, панядзелак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі распавёў пра планы Януковіча і новы «твар Расеі»

53
Жырыноўскі распавёў пра планы Януковіча і новы «твар Расеі»

Скандальны лідар ЛДПР сцвярджае, што збеглы прэзідэнт ужо 1 траўня будзе ў Кіеве.

Па словах Уладзіміра Жырыноўскага, які яшчэ паўмесяца таму прапаноўваў падзяліць Украіну паміж Расеяй, Польшчай і Венгрыяй, Віктар Януковіч распусціць Вярхоўную Раду, адменіць выбары, правядзе «рэферэндум» і прадаставіць поўную незалежнасць 9 рэгіёнам паўднёва-усходу краіны.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы». Паводле яго інфармацыі, пасля акупацыі гэтых рэгіёнаў і Прыднястроўя Расея зможа ў абыход Украіны, ужо па «сваіх тэрыторыях», накіроўваць нафту і газ у Еўропу.

Гаворачы пра далейшую ролю Януковіча, лідар ЛДПР адзначыў, што для вырашэння самых важных пытанняў дастаткова некалькіх месяцаў. «Ён можа цалкам, ну, як бы легітымізаваць працэсы, якія маглі б супакоіць Украіну. Дапусцім, ён вяртаецца хаця б на месяц-два ў Кіеў, яго ноччу пэўныя сілы прывозяць у Кіеў. Раніцай ён у рэзідэнцыі сваёй аб'яўляе пра роспуск Вярхоўнай Рады, пра адмену выбараў 25 траўня, пра прадастаўленне поўнай незалежнасці паўднёваму ўсходу Украіны. Праводзіць рэферэндум 25 траўня, і ўвесь паўднёва-усход Украіны, значыць, галасуе за аддзяленне ад Украіны і ўз'яднанне з Расеяй», - апісаў сваё бачанне развіцця падзей Жырыноўскі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, Януковіча будзе суправаджаць ахова і абараняць армія паўднёва-усходу Украіны. «Армія ўжо створаная паўднёва-усходу Украіны, ёсць свае камандуючыя, начальнікі штабоў, прынеслі прысягу народу», - падкрэсліў ён.

Лідар ЛДПР зноў падкрэсліў, што і іншыя суседнія дзяржавы маглі б скарыстацца шанцам па падзелу краіны, пакуль ва Украіне не з'явілася легітымная ўлада. Яе абранне Жырыноўскі прагназуе толькі ў снежні 2014 года. «Цяпер трэба вырашаць. Таму што калі ўмацуецца новая ўлада ўжо, законна абраная, у снежні гэтага года там выбары будуць, не 25 траўня, а ў снежні, то потым яны нічога не атрымаюць ніколі. Шанец гістарычны ў іх цяпер», - адзначыў палітык. Ён удакладніў, што да РФ павінны адысці «9 паўднёва-усходніх рэгіёнаў, якія часова знаходзіліся пад украінскім сцягам». «Гэта будзе цукерка, твар Расеі», - упэўнены Жырыноўскі.

Далучэнне гэтых рэгіёнаў, на думку палітыка, у будучыні палегчыць пастаўку расейскага газу ў Еўропу. «Паўднёва-усход, 15 мільёнаў, ад Харкава да Адэсы, і, уключаючы Прыднястроўе... Мы выходзім на румынскую мяжу, на венгерскую мяжу, на мяжу са Славакіяй. І наш газ пойдзе і нафта, пойдуць ужо, так бы мовіць, наўпрост», - растлумачыў ён.

Нагадаем, Жырыноўскага неаднаразова называлі «неафіцыйным рупарам Крамля», які агучвае планы ўладаў Расеі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках