Банкі прадаюць даляр па 10 тысяч
27- 15.04.2014, 10:13
- 31,457
Курс продажу даляра ў Беларусі ўпершыню дасягнуў 10 тысяч рублёў.
Афіцыйны курс даляра складае 9940 рублёў, але курс продажу амерыканскай валюты ў абменніках вышэй. Сёння з раніцы ўпершыню ў гісторыі даляр дасягнуў псіхалагічнай мяжы 10 тысяч рублёў, піша «Наша Нiва».
Па такім кошце амерыканскую валюту прадаюць у «БПС-Ашчадбанку». Астатнія банкі не рызыкуюць выстаўляць такі курс. Напрыклад, у аддзяленнях «Беларусбанка» даляр узняты да 9995 рублёў, і ні рублём больш.
Курс куплі амерыканскай валюты пры гэтым дасягае 9920 рублёў. А вось у большасці інтэрнэт-крам курс ужо зафіксаваўся на ўзроўні 10 тысяч рублёў.
З пачатку года курс даляра вырас на 4,5%, курс еўра - на 5%. І толькі ў адносінах да расейскага рубля беларуская валюта ўзмацнілася больш чым на 5%.