Машыніст цягніка пажартаваў з аматара «сэлфі» (Відэа)
15- 16.04.2014, 17:36
- 80,858
Малады чалавек, магчыма, надоўга пазбавіцца ад звычкі здымаць сябе самога.
Хлопец паспрабаваў зрабіць «сэлфі» на фоне цягніка, які рухаўся. У яго гэта, можна сказаць, атрымалася, але не зусім так, як ён разлічваў, піша NEWSru.com.
Відэа са спробай зрабіць «сэлфі» яго аўтар пад нікам Jared Michael напярэдадні размясціў на YouTube. У дзевяцісекундным роліку ўсё адбываецца імкліва, таму, магчыма, спатрэбіцца тлумачэнне.
Джарэд, устаўшы, на яго думку, на бяспечнай адлегласці ад шляхоў, чакае цягніка - з надыходзячага лакаматыва раздаецца чыйсьці папераджальны крык, і ў наступнае імгненне хлопец атрымлівае ўдар па галаве і ледзь не падае. Здаецца, што яго зачапіў сам цягнік, але калі прыгледзецца, можна ўбачыць нагу ў чаравіку - відавочна, што машыніста, які крычаў.
«Нічога сабе, той хлопец ударыў мяне ў галаву», - кажа ў роліку ашаломлены фатограф. І затым прызнае ў каментары, што ўсё ж такі няправільна разлічыў «бяспечную» дыстанцыю.