Атака ісламістаў у Алжыры: 14 загінулых, дзясяткі параненых
1- 20.04.2014, 18:27
- 4,827
14 вайскоўцаў загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку нападу баевікоў у горным раёне на ўсход ад сталіцы краіны.
Пра гэта паведамілі сілы бяспекі Алжыра, паведамляе BBC.
Баевікі, звязаныя з «Аль-Каідай», па-ранейшаму праяўляюць актыўнасць на ўсходзе і поўдні краіны. Улады ўжо два дзесяцігоддзі спрабуюць перамагчы групоўку.
Раней паведамлялася, што з пачатку года ў выніку спецаперацый узброеных сілаў Алжыра былі забітыя 37 баевікоў.