30 красавiка 2024, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валачкова: «Валерыя і Прыгожын пагражалі мне палітычнымі рэпрэсіямі»

15
Валачкова: «Валерыя і Прыгожын пагражалі мне палітычнымі рэпрэсіямі»

Экс-балерына Вялікага тэатра гатовая падаць сустрэчны пазоў у суд на прадзюсера Іосіфа Прыгожына за пагрозы і запалохванне.

Як высветлілася, пагрозы аб судовых разглядах ніколькі не спалохалі Валачкову, піша segodnya.ua.

Паводле яе слоў, пакуль што яна не атрымлівала ніякіх позваў ці іншых афіцыйных папер з адпаведных органаў: «Мне не прыходзіла ніякай позвы, і я асабіста нічога не ведаю ні пра якую справу. Добра, калі Прыгожын і Валерыя пададуць на мяне ў суд, гэта можа быць прычынай сустрэчнага пазову».

Валачкова заявіла, што Прыгожын і Валерыя тэлефанавалі ёй, і пагражалі ціскам з боку ўлады. Танцоўшчыца не збіраецца прасіць прабачэння, бо лічыць, што нікога не абражала, а выказала сваё асабістае меркаванне: «Яны тэлефанавалі мне з пагрозамі, пыталіся, ці не баюся я ціску з боку расейскай улады. Я толькі хачу сказаць, што не абражала нічый гонар. Падчас інтэрв'ю мне задалі пытанне, як я стаўлюся да сітуацыі, звязанай з адменай расейскімі артыстамі канцэртаў ва Украіне. Я проста выказала сваю пазіцыю, на што маю права».

Сяргей Жорын, адвакат нібыта абражанага боку, патлумачыў, што позва прыйдзе прыкладна праз два тыдні, а таксама растлумачыў сваё бачанне развіцця падзей: «Існуе тры варыянты развіцця падзей. Мы альбо пойдзем па нейкім адным, альбо па трох варыянтах адначасова. Першы: прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за абразу, у гэтым выпадку Анастасія павінна будзе выплаціць невялікую суму ў 5-10 тысяч рублёў. Другі: прыцягненне да крымінальнай адказнасці за паклёп, тады ёй пагражае ўмоўны тэрмін. Трэці: прыцягненне да грамадзянска-прававой адказнасці за абразу гонару і годнасці па 152-м артыкуле ГК. Мы заявім патрабаванні на выплату грашовай кампенсацыі ў памеры 10 мільёнаў рублёў».

Нагадаем, у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу Валачкова раскрытыкавала заклік Валерыі і яе мужа, прадзюсера Іосіфа Прыгожына, адмовіцца ад выступленняў ва Украіне, назваўшы гэта палітычнай прастытуцыяй.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках