23 снежня 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуджаны да 12 дзён Вінярскі абвясціў сухую галадоўку пратэсту

3
Прысуджаны да 12 дзён Вінярскі абвясціў сухую галадоўку пратэсту

Максіма Вінярскага напярэдадні акцыі «Чарнобыльскі шлях» кінулі ў турму.

Суд Фрунзенскага раёна на падставе хлуслівых сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі прысудзіў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Пастанову аб гэтым вынесла суддзя Людміла Лапо. У знак пратэсту супраць незаконнага затрымання Максім Вінярскі проста ў зале суда абвясціў сухую галадоўку.

Як паведамілі сайту charter97.org праваабаронцы, актывіст хварэе ангінай і выйшаў на вуліцу сёння першы раз за тыдзень. Да яго ў РУУС выклікалі «хуткую». Лекары сказалі, што Максім Вінярскі мае патрэбу ў стацыянарным лячэнні і ў такім стане не можа быць адпраўлены ў турму. Аднак супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі патрабаванне медыкаў.

Нагадаем, Максім Вінярскі быў затрыманы каля свайго дома ў раёне гіпермаркета «Карона». Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён нібыта падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. Ужо ў РУУС на актывіста склалі пратакол паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Максіма Вінярскага абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Сам ён звязвае сваё затрыманне з акцыяй «Чарнобыльскі шлях», запланаванай на 26 красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках