23 лiстапада 2024, Субота, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод захопнікаў Славянска - баевікі з Беларусі і Казахстана

35
Сярод захопнікаў Славянска - баевікі з Беларусі і Казахстана

Горад у Данецкай вобласці тэрарызуюць не толькі расейскія дыверсанты.

Пра гэта піша выданне Time, журналіст якога - Сайман Шустэр - быў захоплены ў палон баявікамі ў Славянску.

Ён паведамляе, што акрамя грамадзян Расеі, у горадзе прысутнічаюць прадстаўнікі іншых краін СНД. Журналіст згадвае Беларусь і Казахстан.

«Іх лідар, Вячаслаў Панамароў, вытворца мыла, які прысвоіў тытул «народнага мэра»пасля захопу ўлады, заклікаў сабе ў дапамогу прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, але, відаць, гэты заклік быў праігнараваны, - піша журналіст. - Узброеныя сілы, якія яму падпарадкоўваюцца, складаюцца, па яго словах, з добраахвотнікаў, якія прыехалі з Расеі, Беларусі, Казахстана і іншых частак былога Савецкага Саюза».

Як сцвярджае карэспандэнт Time, у Славянску цяпер знаходзяцца больш за 2 тысячы баявікоў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках