Сепаратысты выхваляюцца гранатамётамі і артылерыйскай устаноўкай
5- 24.04.2014, 17:10
- 12,234
У распараджэнні тэрарыстаў у Славянску маюцца аўтаматы, кулямёты, паляўнічыя стрэльбы, а таксама гранатамёты, МЗД і самаходная артылерыйская ўстаноўка «Нона».
Пра гэта лідар баевікоў Вячаслаў Панамароў распавёў у тэлефоннай размове з журналістам выдання slavgorod.com.ua.
«Але, хачу заўважыць і гэта яшчэ не ўсё, у нас ёсць маленькая таямніца, такі сюрпрыз», - падкрэсліў ён.
Па словах Панамарова, з боку БЗС дарога блакаваная баевікамі.
«Будзем пакуль стрымліваць, а там паглядзім, калі прарвуцца ў горад, то значыць, прарвуцца, мы іх і тут чакаем», - паведаміў лідар тэрарыстаў.
Раней сёння кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што ў «атрадаў самаабароны» (тэрарыстаў у Славянску) ёсць «каля 100 адзінак аўтаматычнай зброі, у асноўным захопленай у раённых аддзелах міліцыі і Службы бяспекі, а таксама некалькі дзесяткаў гладкаствольнай паляўнічай зброі».
Нагадаем, з 12 красавіка адмінбудынкі горада Славянска занятыя ўзброенымі тэрарыстамі. Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі падраздзяленнямі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства абароны Украіны разблакаваныя і знішчаныя тры блокпоста незаконных узброеных фармаванняў у паўночна-усходняй частцы горада Славянск Данецкай вобласці. Па дадзеных МУС, падчас баявога сутыкнення да 5 тэрарыстаў было знішчана.
У Славянскім раёне з-за абвастрэння сітуацыі, выкліканай перастрэлкамі і ваеннымі дзеяннямі, спыненыя заняткі ў школах.
Фота: AP