Тэрарысты вызвалілі амерыканскага журналіста
5- 24.04.2014, 20:00
- 9,943
Амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі, захоплены сепаратыстамі ў Славянску, вызвалены.
Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».
Аб згубе амерыканскага журналіста, супрацоўнікам выдання Vice Саймана Астроўскага стала вядома 21 красавіка. Баевікі спачатку адмаўлялі, што Астроўскі захоплены імі, аднак пазней прызналіся.
Занепакоенасць у сувязі з выкраданнем амерыканскага грамадзяніна выказала прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі. Яна заклікала Расею «выкарыстоўваць свой уплыў» і спрыяць вызваленню палонных на ўсходзе Украіны.
Фота: AP