11 чэрвеня 2024, aўторак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніца Еўрабачання-2014 ад Украіны больш не падтрымлівае Януковіча

4
Удзельніца Еўрабачання-2014 ад Украіны больш не падтрымлівае Януковіча

Марычка Ярэмчук адхрысцілася ад падтрымкі Антымайдана.

Будучую ўдзельніцу "Еўрабачання" ад Украіны прылічылі да ліку тых, хто быў на баку збеглага прэзідэнта. І вось зараз, калі Віктар Януковіч схаваўся ад правасуддзя ў Расеі, Марычка Ярэмчук абвяргае гэтую інфармацыю. Пра гэта паведаміла выданне "Дуся.Телекритика".

На пытанне ці выступала спявачка на Антымайдане, дзяўчына адказала: "Самі лагічна падумайце, як бы я магла ў канцы снежня, прайшоўшы на "Еўрабачанне", кожны дзень працуючы на студыі - ці ёсць у мяне нейкі адэкватны рэзон, каб кагосьці падтрымліваць? Гэтага не было. Я ведаю, што вельмі шмат негатыўных водгукаў, нават петыцый. Я ведаю, што час пройдзе, пройдзе эйфарыя і можна будзе зірнуць цвяроза на гэтую сітуацыю".

Яна запэўніла, што нікога не падтрымлівала.

"Я вельмі перажывала за ўкраінцаў і неяк спрабавала падтрымліваць тых, хто стаяў на Майдане. Я толькі за народ. Я толькі з украінскім народам, ніколі я нікога не заклікала за кагосьці галасаваць. У першую чаргу я хачу спяваць, а не чуць такія водгукі", - сказала Марычка.

Тым не менш, яна была заўважаная на адным з канцэртаў у падтрымку Партыі рэгіёнаў, калі на Еўрамайдане ўсё яшчэ было адносна спакойна і адсутнічалі барыкады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках