25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяжурны турмы на Акрэсціна: Максім Вінярскі пачаў піць ваду

2
Дзяжурны турмы на Акрэсціна: Максім Вінярскі пачаў піць ваду

У турме пацвердзілі, што каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» працягвае галадоўку.

Аднак дзяжурны ізалятара паведаміў, што Максім Вінярскі пагадзіўся піць ваду, перадае «Радыё Свабода».

«Ужо п'е гарбату. Сам папрасіў. Але галадоўку працягвае. Скаргаў на здароўе ад яго няма. Калі будуць скаргі, адразу яму будзе аказаная медыцынская дапамога», - паведаміў дзяжурны.

Пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма, аднак вядома, што некалькі дзён таму адвакат Максіма Вінярскага паведаміла пра пагаршэнне здароўя актывіста.

Нагадаем, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 22 красавіка ў Менску на выхадзе з гандлёвага цэнтра «Карона». Актывісту заявілі, што ён «падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку», аднак ужо ў аддзяленні міліцыі яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У той жа дзень суддзя Фрунзенскага суда Менска Людміла Лапо прызнала Максіма Вінярскага вінаватым і прысудзіла да 12 сутак арышту.

У ходзе суда актывісту, у якога на той момант была вострая ангіна, стала дрэнна. Медыкі хуткай дапамогі канстатавалі, што ён мае патрэбу ў шпіталізацыі, аднак міліцыянты заявілі, што адвязуць яго ў ЦІП. У адказ Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку.

Актывіст звязвае сваё затрыманне з імкненнем уладаў не дапусціць яго ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху», які прайшоў 26 красавіка. Існуе рэальная пагроза таго, што ўлады не абмяжуюцца гэтым пакараннем і, як ужо бывала, знойдуць спосаб падоўжыць яго знаходжанне ў турме, каб не дапусціць яго знаходжання ў Менску падчас Чэмпіянату свету па хакеі. Менавіта таму ён аб'явіў сухую галадоўку.

За апошні час Максім Вінярскі правёў у турме больш за 300 сутак, што сур'ёзна паўплывала на стан яго здароўя. Падчас апошняга затрымання супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ад яго пакінуць Менск на час правядзення Чэмпіянату свету па хакеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках