28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Мяне не пусцілі ў Беларусь па ўказанні расейскіх уладаў

11
Марэк Мігальскі: Мяне не пусцілі ў Беларусь па ўказанні расейскіх уладаў

Беларускія памежнікі патлумачылі забарону на ўезд «інструкцыямі ўладаў РФ».

Пра гэта дэпартаваны з Беларусі еўрадэпутат Марэк Мігальскі паведаміў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Сейме Польшчы, перадае карэспандэнт сайта charter97.org.

«З самага пачатку мы былі супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Таму што многія беларусы не адчуваюць радасці ад гэтага мерапрыемства, бо знаходзяцца ў турмах, альбо іх родныя ў турмах, альбо яны проста пакутуюць з-за адсутнасці дэмакратыі і свабоды. Нажаль, рашэннем незалежнай арганізацыі, якой з'яўляецца Міжнародная федэрацыя хакея, гэты чэмпіянат пачаўся. У сувязі з гэтым я і двое маіх памочнікаў разам з іншымі грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі з Нарвегіі, Швецыі і Швейцарыі вырашылі, што хочам выкарыстоўваць гэтую сітуацыю, і раз рэжым адкрываецца на два тыдні, то трэба туды прыехаць, сустракацца з грамадскімі дзеячамі, роднымі палітвязняў і простымі беларусамі. Для гэтага мы купілі квіткі на матч Беларусь-Швейцарыя і разлічвалі на тое, што на цягніку трапім у Беларусь», - сказаў ён.

Палітык адзначыў, што падчас праходжання пашпартнага кантролю іх пашпарты былі затрыманыя.

«Мне сказалі, што я не магу ехаць далей, а вось мае памочнікі могуць трапіць у Беларусь. Мы на гэта не пагадзіліся, таму нас знялі з цягніка і тры гадзіны пратрымалі ў транзітнай зоне. Нам сказалі, што рашэннем расейскіх уладаў я не магу ўехаць у Беларусь. Я спытаў, чаму не магу трапіць у краіну і чаму гэта рашэнне менавіта расейскіх уладаў, але адказу на гэтае пытанне мне не далі, а толькі паўтарылі, што гэта рашэнне нязменнае. Нас пасадзілі на зваротны цягнік, які сёння раніцай прыбыў у Варшаву», - дадае еўрадэпутат.

Марэк Мігальскі падкрэсліў, што гэта ўжо трэці раз, калі яму адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь.

«Мы ведалі, што нашых сяброў з Нарвегіі, Швейцарыі і Швецыі ўжо дэпартавалі з Беларусі. Напрыклад, шведскага праваабаронцу Марціна Углу амаль суткі пратрымалі ў менскім аэрапорце. Таму мы былі гатовыя да гэтага. Нашым планам на бліжэйшыя дні былі сустрэчы з роднымі палітвязняў, з грамадскімі дзеячамі, з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і Звяза палякаў Беларусі. Акрамя гэтага, мы хацелі ў майках з партрэтамі палітвязняў прыйсці на матч Беларусь-Швейцарыя, разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг і так чынам выказаць нашу салідарнасць.

Мы хацелі гэта зрабіць, бо лічым, што правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі і Алімпіяды ў дыктатарскіх краінах з'яўляецца непаразуменнем. Дыктатары выкарыстоўваюць гэта для легітымацыі сваіх рэжымаў. Так паступіў Пуцін з Сочы, так паступае Лукашэнка ў Беларусі. У 200 кіламетрах ад Варшавы ёсць класічная дыктатура з палітвязнямі, з палітычнымі забойствамі, катаваннямі і адсутнасцю дэмакратыі. І пра гэта важна нагадваць. Таму што праблема не ў тым, што мяне не пусцілі, а ў тым, што там у турмах сядзяць людзі, якія ўсяго толькі патрабавалі свабоды для сваіх суайчыннікаў. Гэта заклік да СМІ асвятляць гэтыя праблемы. Гэта заклік таксама і да палякаў, якія маюць крыху часу і грошай, каб яны купілі квіток, паехалі ў Беларусь і размаўлялі з беларусамі, распавядаючы ім, як выглядае свабодны свет на самой справе», - падсумаваў ён.

Фота: Charter97.org
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках