23 снежня 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарскія праваабаронцы патрабуюць вызваліць беларускіх палітвязняў

3
Швайцарскія праваабаронцы патрабуюць вызваліць беларускіх палітвязняў

Аддзяленне Amnesty International у Швайцарыі вядзе кампанію, прымеркаваную да ЧС у хакеі ў Менску.

Праваабаронцы расказваюць пра грубыя парушэнні правоў чалавека ў краіне, дзе праходзіць спартыўная падзея сусветнага маштабу, і збіраюць подпісы пад петыцыяй з заклікам да неадкладнага і безумоўнага вызвалення вязняў сумлення ў Беларусі - Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава і Алеся Бяляцкага, да скасавання смяротнага пакарання і ўсіх рэпрэсіўных законаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Кампанія, якую мы цяпер праводзім, з'яўляецца працягам леташняй кампаніі для скасавання смяротнага пакарання ў Беларусі і працягам работы для падтрымкі вязняў сумлення, - кажа Ірыс Бішоф, рэгіянальны каардынатар цэнтральнага офіса Amnesty International ў Швайцарыі. - Інфармаваць аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі для нас вельмі важна, Беларусь – адзін з асноўных накірункаў работы швайцарскага аддзялення Amnesty International».

Звяртаючыся да сваіх грамадзянаў, швайцарскія праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў Беларусі праваабаронцы і актывісты апазіцыі пераследуюцца і прысуджаюцца да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення, што рэпрэсіўныя законы абмяжоўваюць свабоду выказвання меркаванняў і свабоду аб'яднанняў, што пад сталым запалохваннем і пераследам знаходзяцца актывісты няўрадавых арганізацый.

«Для нас гэта вельмі важна яшчэ і таму, што ў Швайцарыі цяпер існуе рух, які выступае супраць Еўрапейскай Канвенцыі правоў чалавека. І мы падаем Беларусь як прыклад краіны, якая не падпісала гэтую Канвенцыю еўрапейскай краіны, каб паказаць, якія грубыя парушэнні правоў чалавека там адбываюцца», - адзначае Ірыс Бішоф.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках