25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі напісаў новую кнігу за кратамі

2
Алесь Бяляцкі напісаў новую кнігу за кратамі

Кніга «Іртутнае срэбра жыцця» прысвечаная падзеям 2010-2011 гадоў у Беларусі.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сябра рады праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Равяка.

«Кніга адлюстроўвае два гады жыцця Алеся і Праваабарончага цэнтра «Вясна». Ён пачаў яе пісаць у верасні 2012 і скончыў у чэрвені 2013 года. Кніга складаецца з раздзелаў, і кожны з іх - гэта фактычна ліст Алеся, успамін пра нейкія падзеі гэтага перыяду. Я вельмі радая, што яна выйшла, і ён яе чакае. Фактычна гэта гісторыя жыцця Алеся гэтага перыяду, гісторыя «Вясны» і ўсяго праваабарончага сектара і нават гісторыя ўсёй Беларусі ў гэтыя цяжкія гады», - адзначыла яна.

Нагадаем, 24 лістапада 2011 года суд прызнаў кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйной суме і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, што паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках