8 лiстапада 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» прэтэндуюць «Газпрам», «Раснафта» і «Еўрахім»

9
На «Гродна Азот» прэтэндуюць «Газпрам», «Раснафта» і «Еўрахім»

Эксперты лічаць, што кошт прадпрыемства завышаны ў паўтара разы.

Беларусь выставіла на продаж блокпакет буйнога вытворцы ўгнаенняў «Гродна Азот». Стартавы кошт актыву складзе $414 млн, укласці ў яго прыйдзецца яшчэ $1,6-1,8 млрд, а ў перспектыве пакупнік зможа атрымаць кантроль над камбінатам, даплаціўшы не менш як $440 млн. Кола прэтэндэнтаў абмежаванае ўмовай пастаўкі 2 млрд кубаметраў газу ў год, сярод патэнцыйных інвестараў называюць «Газпрам», «Раснафту» і «Еўрахім». Але эксперты лічаць, што ацэнка актыву завышаная прыкладна ў паўтара разы, піша «Коммерсант».

Дзяржкамітэт па маёмасці Беларусі абвясціў конкурс на куплю 25% плюс 1 акцыі «Гродна Азоту». Конкурсны адбор прапаноў запланаваны на 29 ліпеня, стартавы кошт пакета - $414 млн. Як тлумачаць у ведамстве, кошт вызначаны з улікам прамых паставак газу ад магістральнага газаправода «Газпрам трансгаз Беларусь». У перспектыве новы акцыянер зможа павялічыць свой пакет да кантрольнага. Для гэтага будзе праведзеная дадатковая эмісія, якую інвестар павінен будзе выкупіць «па рынкавым кошце на 1 студзеня таго года, у якім будзе прынятае рашэнне» аб выпуску папер, але не менш чым за $440 млн. Гэтыя сродкі пойдуць на мадэрнізацыю «Гродна Азоту».

Ад інвестара спатрэбіцца да 2019 года ўключна прафінансаваць будаўніцтва новага азотнага комплексу з цэхам аміяку на 875 тыс. тон у год і цэхам карбаміду магутнасцю 1,2 млн тон у год. Кошт мадэрнізацыі «Гродна Азоту» Менск ацэньваў у $400 млн, а будаўніцтва новага комплексу - у $1,2-1,4 млрд. Яшчэ адной умовай з'яўляецца гарантыя паставак газу не менш чым на дзесяць гадоў (зараз спажыванне «Гродна Азоту» - каля 2 млрд кубаметраў у год). Пры гэтым кошт газу павінен забяспечваць рэнтабельную працу прадпрыемства. Да выканання абавязацельстваў інвестар абмежаваны ў распараджэнні акцыямі «Гродна Азоту», а да 2025 года ў Беларусі застаецца пераважнае права на выкуп пакета.

Трыма асноўнымі прэтэндэнтамі на «Гродна Азот» у Расеі на рынку называюць «Еўрахім», «Газпрам» (цяперашні пастаўшчык газу) і «Раснафту». Нафтакампанія ў канцы 2013 года паведамляла, што зацікаўленая ў пастаўках газу прадпрыемству, і планавала абмеркаваць гэта з «Газпрамам», але кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын казаў, што не разглядае магчымасць куплі актыву. У пятніцу ў «Раснафты», «Газпроме» і «Акроне» (найбуйнейшы ў Расеі вытворца азотных угнаенняў) ад каментароў адмовіліся. Прадстаўнік «ЕўраХіма Уладзімір Торын пацвердзіў цікавасць кампаніі да куплі долі ў «Гродна Азоце», але адзначыў, што для прыняцця рашэння неабходна вывучыць конкурсную дакументацыю.

Андрэй Шэнк з «Альфа-Капіталу» лічыць, што кошт пакета «Гродна Азоту» завышаны як мінімум у паўтара разы з улікам рызык павышэння кошту на газ і немагчымасці рэальнага кіравання: новы ўладальнік атрымае толькі прысутнасць у савеце дырэктараў кампаніі. На думку эксперта, у «Раснафце» стаіць пад пытаннем магчымасць паставак газу, і яе не варта разглядаць у якасці рэальнага прэтэндэнта, а для «Газпрама» гэта няпрофільны бізнес. Найбольш верагодным пакупніком ён бачыць «Еўрахім», які нядаўна пачаў уласную здабычу газу, але ад такой куплі для кампаніі не будзе сінэргіі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках