3 траўня 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк ВТБ вылучыць Беларусі крэдыт у $1 мільярд

14
Банк ВТБ вылучыць Беларусі крэдыт у $1 мільярд

Крэдыт быдет вылучаны на працягу бліжэйшых 10-14 дзён.

«Банк ВТБ» (Расея) выдзеліць Беларусі крэдыт на адзін мільярд даляраў ЗША. Пра гэта паведаміў журналістам 30 траўня ў Менску прадстаўнік Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас, піша БелаПАН.

«Дасягнутая дамоўленасць з ВТБ аб прадастаўленні брыдж-крэдыту на суму 1 млрд. даляраў. Сродкі будуць пералічаныя на працягу бліжэйшых 10-14 дзён», - сказаў Румас, удакладніўшы, што сродкі будуць залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Ён таксама паведаміў, што крэдыт, прадстаўлены Беларусі Банкам ВТБ (Расея) у снежні 2013 года на суму 450 млн. даляраў, будзе пралангіраваны да верасня 2014 года.

«Мы чакаем, што за гэты час (да верасня) завершацца ўсе неабходныя працэдуры для вылучэння Расеяй міждзяржаўнага крэдыту на два мільярда, за кошт якіх брыдж-крэдыты будуць пагашаныя», - паведаміў Сяргей Румас.

Пры гэтым ён удакладніў, што дакладныя тэрміны выдзялення двухмільярднага крэдыту пакуль невядомыя.

«Тэрміны залежаць не ад нас, а ад Расеі. Ім трэба прайсці неабходныя працэдуры, звязаныя з разглядам гэтых пытанняў у Думе», - сказаў Сяргей Румас.

Як паведамлялася раней, Лукашэнка пасля травеньскай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным паведаміў, што Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на 2 млрд даляраў. Беларускія ўлады прыцягваюць расейскі крэдыт на папаўненне золатавалютных рэзерваў, якія з пачатку года знізіліся амаль на 20%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках