25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмен Джым Моран: Свабоду палітвязням Беларусі

7

Кангрэсмен ад штата Вірджынія звярнуўся да беларускіх уладаў.

Відэазварот размешчаны на сэрвісе YouTube.

Джым Моран сказаў, што Беларусь траціць вялікія намаганні, спрабуючы пераканаць свет, што не з'яўляецца «апошняй дыктатурай Еўропы». Паводле яго слоў, чэмпіянат свету па хакеі можа гэта прадэманстраваць. Аднак амерыканскі кангрэсмен лічыць, што ёсць больш простыя і эфектыўныя спосабы даказаць, што Беларусь змянілася: неабходна вызваліць з турмаў тых, хто там знаходзіцца па палітычных матывах.

Кангрэсмен заклікаў перайсці ў палітыцы да правілаў сумленнай гульні - як у спорце. Джым Моран упэўнены, што чэмпіянат свету па хакеі, у выпадку вызвалення палітычных вязняў, дасць шанец Беларусі пачаць рух да дэмакратычнай будучыні.

Нагадаем, напярэдадні турніру ўлады краіны пачалі паляванне на дэмакратычных актывістаў. Дзесяткі людзей кінутыя за краты па фальсіфікаваных абвінавачваннях для таго, каб прадухіліць акцыі пратэсту падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках