3 траўня 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку да 1 сакавіка

63
Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку да 1 сакавіка

Улады пайшлі на саступкі прадпрымальнікам.

Тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь да 1 ліпеня 2014 года, якія не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, будзе падоўжаны да 1 сакавіка 2015 года, піша БелТА.

Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

"Індывідуальным прадпрымальнікам - плацельшчыкам адзінага падатку будзе дазволена працягнуць рэалізацыю рэшткаў тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з тэрыторыі краін Мытнага саюза да 1 ліпеня 2014 года, якія не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза (ТР МС 017/2011). Прадаць рэшткі можна будзе да 1 сакавіка 2015 года", - сказала Ірына Наркевіч.

Пры гэтым будзе захаванае патрабаванне да ІП пра неабходнасць у абавязковым парадку інфармаваць пакупнікоў аб адсутнасці названых дакументаў на тавар, які рэалізуецца.

Новаўвядзенне змяшчаецца ў пастанове, якой будуць унесеныя змены ў сумесную пастанову Дзяржстандарту, Міністэрства аховы здароўя, Мінгандлю і Мінсельгасхарча ад 7 траўня 2007 года № 28/35/38/27 "Аб пацверджанні бяспекі і якасці тавараў пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб'ектах, гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання, на гандлёвых месцах на рынках". Дакумент плануецца прыняць у бліжэйшы час.

Зараз адпаведнасць тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі краін МС, патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі аб якасці, у тым ліку нацыянальнымі сертыфікатамі (дэкларацыямі аб адпаведнасці) Беларусі, Расеі, Казахстана (або іх копіямі).

Пры гэтым для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку, якія рэалізуюць прадукцыю лёгкай прамысловасці ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на гандлёвых месцах на рынках, да 1 ліпеня 2014 года дзейнічае спрошчаны парадак пацвярджэння адпаведнасці гэтай прадукцыі патрабаванням ТР МС. Так, пры адсутнасці дакументаў аб адпаведнасці прадукцыі ў ІП, ён можа рэалізоўваць сваю прадукцыю пры ўмове, што праінфармуе аб гэтым спажыўца, гэта значыць паведаміць яму, што адпаведны дакумент або маркіроўка знакам адпаведнасці ў яго адсутнічаюць.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках