Марцін Шульц сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Еўрапарламента
- 18.06.2014, 18:28
- 3,653
Прычынай адстаўкі стала абранне Шульца лідарам групы сацыялістаў і дэмакратаў Еўрапейскага парламента.
Нямецкі палітык Марцін Шульц абраны лідарам групы сацыялістаў і дэмакратаў Еўрапейскага парламента, у сувязі з чым пакінуў пасаду прэзідэнта Еўрапарламента.
Пастанова аб абранні Шульца лідарам палітычнай групы была прынята сёння ў Брусэлі, паведамляе УНІАН у сераду, 18 чэрвеня.
Пасля гэтага была прынята пастанова, што Еўрапарламент часова ўзначаліць першы віцэ-прэзідэнт Джані Пітэла.
Выбары новага прэзідэнта Еўрапарламента адбудуцца 1 ліпеня ў Страсбургу падчас інаўгурацыйнай сесіі новага складу парламента.