16 красавiка 2024, aўторак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

Вялікабрытанія патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

Лондан вітае вызваленне Алеся Бяляцкага і заклікае ўлады Беларусі вызваліць астатніх палітвязняў.

Пра гэта заявіў міністр у справах Еўропы Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан, піша БелаПАН.

"Я рады чуць, што беларускія ўлады выпусцілі Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Вясна". Я рады, што пасля трох гадоў у турме ён цяпер вярнуўся да сваёй сям'і", - гаворыцца ў апублікаваным 24 чэрвеня заяве Лідынгтана.

Пры гэтым брытанскі міністр "настойліва заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх астатніх палітвязняў і цалкам аднавіць іх у грамадзянскіх і палітычных правах". "Вялікабрытанія будзе далей ціснуць на беларускі ўрад з тым, каб ён палепшыў сітуацыю з правамі чалавека", - падкрэслівае Лідынгтан.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, лідэр закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі правёў за кратамі 1.050 дзён і выйшаў на волю 21 чэрвеня паводле амністыі.

Ён быў арыштаваны ў жніўні 2011 года і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за хаванне даходаў у асабліва вялікай суме. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо праваабарончы цэнтр "Вясна" працуе нелегальна - улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта прычыніў дзяржаве Бяляцкі, была цалкам сплачаная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Праваабаронца, прызнаны вязнем сумлення, адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска (Магілёўская вобласць). У 2012 годзе, а таксама 2013-м і 2014-м Бяляцкі вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.

Вызваленне Алеся Бяляцкага віталі Еўразвяз, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках