Танкі ў горадзе (Відэа)
43- 26.06.2014, 18:40
- 28,338
У Менску пачалася рэпетыцыя параду 3 ліпеня. Горад стаў у корках.
Цяжкая тэхніка сёння пасля 18.00 выехала на вуліцы Менска напярэдадні парада, які ўлады збіраюцца правесці 3 ліпеня. Рэпетыцыя традыцыйна прынесла велізарныя нязручнасці жыхарам сталіцы.
«Ад «маку» да Багдановіча усё стаяла», - піша Макс Лесовскі ў Instagram.
«У іх навучанне, а я не траплю сёння на ангельскі», - піша карыстальнік Lifere74 ў Instagram.
Ракетны комплекс зламаўся ўжо падчас параду.
«Коратка пра шоў вайсковых машынак. І, такім чынам, за 20 хвілін я наглядзелася на тысячу і адзін від вайсковай тэхнікі. Тыповае Уручча», - дзеліцца ўражаннямі жыхарка Менска Ксенія Лапатава.
«Цяпер на парад можна не ісці», - піша Алеся Ермакова.